Шаранговіч – найлепшы ў «Калгары» па закінутых шайбах
13 снежня, 11:47
Беларускі нападаючы «Калгары» Ягор Шаранговіч закінуў дзве шайбы ў вароты «Вегаса» гэтай ноччу. Тым самым беларус узначаліў спіс бамбардзіраў свайго клуба.
На рахунку Шаранговіча 9 закінутых шайб і 7 асістаў. На гэты момант беларус адзначаецца галамі апошнія 3 матчы запар.
2-е і 3-е месцы ў спісе снайпераў «Калгары» займаюць Назем Кадры (8+14) і Блэйк Коўлман (8+11) адпаведна.