Вiдэа

«Няма слоў, які ён добры». Беларус Сідараў эфектнай шайбай прадоўжыў вынiковую серыю ў WHL да 7 матчаў

28 снежня, 09:26

Мінулай ноччу ў чарговым матчы рэгулярнага чэмпіянату Заходняй хакейнай лігі (WHL) «Саскатун Блэйдс» дома абгулялі «Прынц Альберт Рэйдэрс» (6:3). У гаспадароў беларускі форвард Ягор Сідараў закінуў адну шайбу, нанёс 6 кідкоў.

Твітэр-акаўнт клуба ацаніў шайбу Сідарава: «Няма слоў, які ён добры».

Яго выніковая серыя складае 7 матчаў (9+5).

У гэтым сезоне Сідараў набраў 47 (33+14) балаў у 32 паядынках. З 33 галамі Сідараў займае другое месца ў спісе снайпераў WHL.