НХЛ: Дубль Шаранговіча дапамог «Калгары» выйграць у «Атавы», «Таронта» разграміла «Сан-Хасэ» і іншыя вынікі
10 студзеня, 08:40
У ноч на 10 студзеня прайшлi чарговыя матчы рэгулярнага чэмпіянату НХЛ.
«Калгары» Ягора Шаранговіча выйграла ў «Атавы». Беларускі нападаючы вызначыўся галявым дублем і стаў другой зоркай матча. Шаранговіч правёў на лёдзе 16:55 хвілін зрабіў 4 кідкі па варотах, з якіх 2 сталі дакладнымі і скончыў матч з паказчыкам рэзультатыўнасці (+2).
НХЛ
Рэгулярны чэмпіянат
10 студзеня