НХЛ: «Калгары» Шаранговіча перамог «Вегас», «Вашынгтон» Протаса адолеў «Рэйнджэрс» і іншыя вынікі
14 студзеня, 08:50
У ноч на 14 студзеня адбыліся чарговыя матчы рэгулярнага чэмпіянату НХЛ.
«Вашынгтон» Аляксея Протаса перамог «Рэйнджэрс» (3:2). Беларус правёў на лёдзе 15:42 (з іх 1:40 у большасці, 1:33 у меншасці), нанёс 1 кідок (яшчэ 2 міма), правёў 1 сілавы прыём, дапусціў 1 страту і прайграў адзінае ўкідванне.
«Калгары» Ягора Шаранговіча выйграў у «Вегаса» (3:1). Беларус правёў на лёдзе 16:07 (з іх 2:02 у большасці і 1:10 у меншасці), нанёс 1 кідок міма і здзейсніў 1 перахоп.
НХЛ
Рэгулярны чэмпіянат
13 студзеня
«Вашынгтон» – «Рэйнджэрс» – 3:2 (1:1, 0:1, 2:0)
14 студзеня