Лісавец правёў 500-ы матч у КХЛ
14 студзеня, 15:46
Беларускі абаронца «Адмірала» Яўген Лісавец правёў 500-ты матч у КХЛ.
Лісавец дэбютаваў у лізе ў сезоне-2013/14. За гэты час ураджэнец Гродна выступаў за мiнскае «Дынама», «Салават Юлаеў», «Віцязь» і «Адмірал».
У 500 матчах на рахунку Лісаўца 98 (32+66) балаў.