ІІХФ дапусціла зборную Ізраіля да МЧМ-2024 у трэцім дывізіёне
Міжнародная федэрацыя хакея (ІІХФ) дазволіла ізраільскай камандзе прыняць удзел у моладзевым чэмпіянаце свету-2024 у трэцім дывізіёне.
«Пасля абмену меркаваннямі і ўсебаковых абмеркаванняў з усімі зацікаўленымі бакамі ІІХФ атрымала ад Міністэрства моладзі і спорту Балгарыі і адпаведнага Арганізацыйнага камітэта неабходнае пацверджанне забеспячэння аховы і бяспекі, патрэбнай для таго, каб дазволіць зборнай Ізраіля прыняць удзел у чэмпіянаце свету па у трэцім дывізіёне, групе А (WM20IIIA)», – гаворыцца ў заяве ІІХФ.
Раней ІІХФ адхіліла Ізраіль ад міжнародных спаборніцтваў «з прычыны асцярог з нагоды бяспекі ўдзельнікаў».
Нагадаем, што з 7 кастрычніка баевікі тэрарыстычнай групоўкі ХАМАС працягваюць атакаваць Ізраіль. Урад апошняга ўпершыню з 1973 года ўвёў ваеннае становішча.