НХЛ: «Вашынгтон» Протаса разгромна прайграў «Каларада», «Вініпег» саступіў «Таронта» і іншыя вынікі
25 студзеня, 09:15
У ноч 25 студзеня прайшлі чарговыя матчы рэгулярнага чэмпіянату НХЛ.
«Вашынгтон» Аляксея Протаса разгромна прайграў «Каларада» (2:6). Протас правёў на лёдзе 13:27 хвілін і выканаў 2 кідкі ў створ варот.