Ламека пасля 2:6 ад «Віцебску»: «Ліда» не мела характару»
5 лютага, 10:26
Трэнер «Ліды» Дзяніс Ламека падзяліўся меркаваннем аб матчы з «Віцебскам» (2:6).
– Першыя дзесяць хвілін быццам бы гулялі нядрэнна, але многія нашы хакеісты, падобна, ужо галавой на выходных. Казалі хлопцам, што супернiк – адзін з лідараў чэмпіянату.
У матчах супраць такіх супернікаў трэба праяўляць характар, жаданне, навязваць барацьбу. Але ў нас гэта ўсё адсутнічала.
Трэці перыяд можна занесці ў плюс. Добра, што выйгралі яго, але і супернiк не моцна атакаваў. У цэлым вялікія пытанні па характары, не было яго, – сказаў Ламека.