НХЛ: асіст Протаса не дапамог «Вашынгтону» абыйсці «Фларыду», «Калгары» Шаранговіча перамог «Нью-Джэрсі» і іншыя вынікі
9 лютага, 08:26
У ноч на 9 лютага адбыліся чарговыя матчы рэгулярнага чэмпіянату НХЛ.
«Калгары» Ягора Шаранговіча перамог «Нью-Джэрсі» (3:5). Шаранговіч правёў на лёдзе 16:07 (з іх 2:53 у большасці, 1:00 у меншасці), нанёс 4 кідкі (з іх 3 міма), заблакаваў 1 стрэл саперніка, дапусціў 1 страту, выйграў 7 з 17 укідванняў.
Асіст Протаса не дапамог «Вашынгтону» абыйсці «Фларыду» (4:2). Протас правёў на лёдзе 13:02 (з іх 02:41 секунд у меншасці), адзначыўся рэзультатыўным пасам, нанёс 3 кідкі, заблакаваў 1 стрэл суперніка, ужыў 1 сілавы прыём, здзейсніў 1 перахоп, прайграў абодва ўкідванні пры паказчыку карыснасці. «+1».
НХЛ
Рэгулярны чэмпіянат
9 лютага