Заўзятара мінскага «Дынама» затрымалі пасля матчу і адправілі на «суткі» за нібыта «выкрыкванне лозунгаў»
12 лютага, 17:17
19 студзеня ў так званым судзе прайшоў працэс над мясцовым жыхаром, заўважыў партал «Зеркало».
Згодна з пратаколам, мужчына быў затрыманы на выхадзе з «Мінск-Арэны». Рэжым Лукашэнкі абвінаваціў яго «ў несанкцыянаваным пікетаванні без дазволу з мэтай публічнага выказвання сваіх грамадска-палітычных настрояў, падчас якога выкрыкваў лозунг ***» (які канкрэтна лозунг, не паведамляецца).
У ходзе працэсу мінчанін пацвердзіў, што пасля хакейнага матча выгукнуў лозунг, знаходзячыся на вуліцы каля «Мінск-Арэны». У якасці сведкі яго дзеянняў выступіў супрацоўнік МУС Лукашэнкi.
Менчука адправілі пад адміністрацыйны арышт на 13 сутак.
У тыя дні на «Мiнск-Арэне» праходзілі матчы мiнскага «Дынама» у КХЛ супраць «Куньлуня» (5:1, 2:5).