Протас прапусціў матч супраць «Эдмантана» з-за траўмы ніжняй часткі цела
14 сакавіка, 08:31
Беларускі форвард «Вашынгтона» Аляксей Протас прапусціў матч рэгулярнага чэмпіянату НХЛ з «Эдмантанам».
Прэс-служба клуба паведаміла, што ў нападаючага траўма ніжняй часткі цела. Калі беларус вернецца на лёд, пакуль невядома.
У бягучым сезоне Протас згуляў у 62 матчах і набраў 28 (5+23) ачкоў.