Шаранговіч закінуў 31 шайбу ў сезоне і пабіў рэкорд па ачках у НХЛ за «рэгулярку» сярод беларусаў
15 красавіка, 08:41
У матчы «рэгуляркі» НХЛ супраць «Арызоны» (6:5) беларускі форвард «Калгары» Ягор Шаранговіч закінуў шайбу на 36-й хвіліне.
У сезоне ў Шаранговіча 80 гульняў, 59 (31+28) ачкоў, карыснасць «-29» і 8 хвілін штрафу.
Такім чынам, ён пабіў рэкорд па колькасці балаў за адзін рэгулярны чэмпіянат НХЛ сярод беларусаў.
Раней Шаранговіч па рэзультатыўнасці дагнаў Міхаіла Грабоўскага, які ў сезоне-2010/11 у складзе «Таронта» набраў 58 ачкоў (29+29), але пры гэтым закінуў тады на адну шайбу менш.