Qazaqstan Hockey Open: зборная Беларусі прапусціла шэсць шайб ад «Расiі 25» і заняла другое месца ў турніры
4 траўня, 16:33
4 траўня зборная Беларусі разгромна прайграла «Расiі 25» на турніры Qazaqstan Hockey Open.
Такім чынам, «Расiя 25» стала пераможцам турніру. Раней расійская каманда на старце адолела зборную Казахстана (1:0).
Зборная Беларусі не змагла абараніць тытул у Астане, які заваявала летась.
Расiя 25 – Беларусь – 6:0 (1:0, 2:0, 3:0)
Шайбы: 1:0 – Цянулін (17:03), 2:0 – Князеў (21:16), 3:0 – Зыкаў (23:05), 4:0 – Грыцюк (41:54), 5:0 – Абрамаў (45:20), 6:0 – Абрамаў (47:15).
Таблiца: Расiя 25 – 6 очка (2 матча). Беларусь – 2 (2). Казахстан – 1 (2).