Беларускі хакеіст зладзіў небяспечную фотасесію з дзікай жывёлай. Абышлося без ахвяр
Здымкі не спадабаюцца зоаабаронцам.
25 красавіка, 19:42
Беларускі хакеіст Данііл Бокун, які правёў сезон у ніжагародскім «Тарпеда» падзяліўся здымкамі з незвычайнай фотасесіі.
27-гадовы абаронца сфатаграфаваўся з мядзведзем на фоне ляснога краявіду. Небяспечная жывёла на здымках знаходзіцца побач з хакеістам – абдымае яго, рыкае на вуха, глядзіць прама ў вочы
«Дзякуй што не з'еў🙏 Далей рыхтуюся да сезону», – падпісаў здымкі Бокун.
Наўрад ці такія здымкі з дзікай жывёлай ухваляць зоаабаронцы.
У складзе ніжагародцаў беларус выходзіў на лёд толькі ў 5 матчах КХЛ. На днях галоўны трэнер каманды Ігар Ларыёнаў назваў гульца «беларускім фермерам».
«Прыстойны, сумленны хлопец, але ён ужо не малады, яму 28 гадоў».