Самы медыйны беларускі арбітр КХЛ прадэманстраваў свае спартовыя скілы. Згуляў у мяч проста на лёдзе
Такога вы дакладна не чакалі.
28 красавіка, 14:43
Беларускі арбітр Максім Сідарэнка зноў трапіў у кадр аднаго з расійскіх ютуб-праектаў. На гэты раз спецыяліст засвяціўся ў відэароліку з «залатога» матчу КХЛ у якім «Лакаматыў» саступіў «Металургу».
У адным з эпізодаў Сідарэнка з партнёрамі выйшаў на перадматчавую раскатку, падчас якой пагуляў у мяч і нават прыняў галавой.