Міжнародная федэрацыя дзюдо выгнала з трыбуны ЧС гледачоў з георгіеўскімі стужкамі і забараніла ім уваход
10 траўня 2023, 09:34
Міжнародная федэрацыя дзюдо адрэагавала на з'яўленне гледачоў на чэмпіянаце свету па дзюдо з георгіеўскімі стужкамі.
Арганізатары ідэнтыфікавалі гэтых гледачоў і папрасілі пакінуць трыбуны.
«Яны былі гледачамі, і іх папрасілі прыбраць гэтыя рэчы, але яны гэтага не хацелі. Так што іх вывелі з месца здарэння, і не дазволяць увайсці зноў», - сказаў прадстаўнік федэрацыі.
Нагадаем, што ў заяўку Індывідуальных нейтральных спартсменаў на чэмпіянат свету ўвайшлі 17 расійскіх дзюдаістаў, 14 з якіх знаходзяцца на кантрактах у ВС РФ, ЦСКА і Расгвардыі.
Украіна турнір байкатуе.