Старшыня Беларускай федэрацыі тхэквандо Бержац: «Мы ўсіх пераканалі, што пакутуюць нявінныя спартсмены, прыгажосць спорту губляецца»
Старшыня Беларускай федэрацыі тхэквандо Вячаслаў Бержац распавёў аб працы па допуску беларускіх спартсменаў да міжнародных спаборніцтваў.
«Пакуль ва ўсім свеце ішла палеміка пра нядопуск беларусаў і расіянаў, мы з калегамі з Расіі прарабілі вялікую працу ў плане перамоваў унутры Міжнароднай федэрацыі тхэквандо з прадстаўнікамі афрыканскага кантынента, кіраўнікамі з Азіі. Мы пераканалі іх, што пакутуюць нявінныя спартсмены, прыгажосць спорту губляецца, канкурэнтаздольнасць падае, асабліва ў тхэквандо. Бо спорт у гэтым шмат губляе. Была праведзена як закулісная, так і афіцыйная праца, і як толькі МАК агучыў свае рэкамендацыі, наша міжнародная федэрацыя была ўжо гатовая, тут жа быў скліканы выканкам і было прынята рашэнне аб допуску беларускіх і расійскіх спартсменаў у нейтральным статусе. Мы правялі не адну сустрэчу і не адну гутарку. Нас супакойвалі і пераконвалі: як толькі пазіцыя алімпійскага камітэту зменіцца, тхэквандо адрэагуе адным з першых. Так і атрымалася. Мы спадзяваліся і верылі, што перамога будзе за намі ў гэтым пытанні.
Вядома, было пэўнае хваляванне. Мы ад Федэрацыі і самі спартсмены запаўнялі анкеты: спартыўны камітэт правяраў, каб людзі не былі датычныя да СВА (так прарасійские і прарэжымныя спікеры называюць вайну супраць Украіны – Tribuna.com), да сілавых структур, да войска, каб не было нейкіх выказванняў у сацсетках. Былі сур'ёзныя праверкі не толькі спартсменаў, але і трэнерскага штабу, кіраўнікоў дэлегацый: я таксама падаваў анкету. Але, на наша шчасце, праблем з гэтым не было – і масажысты, і ўвесь трэнерскі штаб былі дапушчаныя. Мы прайшлі ўсе праверкі і, скажам так, да пачатку чэмпіянату ў першым раўндзе мы перамаглі», – сказаў Бержац.