Майстар спорту Украіны па дзюдо Гулянкоў загінуў на вайне ў красавіку 2023-га года. Цела ідэнтыфікавалі толькі зараз
14 лютага, 23:58
Украінскі дзюдаіст Станіслаў Гулянкоў загінуў на вайне з Расіяй.
22-гадовы Гулянкоў загінуў 20 красавіка 2023 года ў раёне населенага пункта Новакалінава Данецкай вобласці.
Ідэнтыфікаваць цела байца ўдалося толькі зараз.
Станіслаў быў майстрам спорту Украіны па дзюдо, прызёрам Кубка Еўропы сярод юніёраў, прызёрам нацыянальных першынстваў сярод кадэтаў і моладзі.