Шаўчэнка адмовіўся стаць віцэ-прэзідэнтам НАК Украіны. Туды ўвайшлі дэпутаты ад забароненай у краіне прарасейскай партыі АПЗЖ
Уладальнік «Залатога мяча» Андрэй Шаўчэнка адмовіўся ад пасады ў Нацыянальным алімпійскім камітэце Украіны.
Адзначым, што 17 лістапада ў НАК Украіны праходзілі выбары. Прэзідэнтам камітэта стаў цяперашні міністр спорту Украіны Раман Гутцайт, Шаўчэнка – яго намеснікам. Пры гэтым членамі НАК абралі ганаровага прэзідэнта Федэрацыі футбола Украіны Грыгорыя Суркіса і кіраўніка федэрацыі стральбы з лука Украіны Нестара Шуфрыча. Абодва з“яўляюцца дэпутатамі парламента краіны, куды ўвайшлі ад прарасійскай партыі «Апазіцыйная платформа – За жыццё», дзейнасць якой ва Украіне забаронена з чэрвеня 2022 года.
«У самы цяжкі час у гісторыі маёй краіны я ганаруся быць з Украінай i дапамагаць усім, чым магу, дзеля нашай перамогі. Я лічу ганаровай працу ў Нацыянальным алімпійскім камітэце, разумею важнасць яго развіцця. У той жа час я не магу заставацца ў НАК пры такім складзе. Мы плацім за сваю свабоду бясконца дарагую цану жыццямі лепшых з украінцаў. Павінны быць iх вартыя», – напісаў Шаўчэнка.
Адзначым, пра прыпыненне членства ў НАК з-за ўваходжання ў камітэт Суркіса і Шуфрыча таксама заявіў прэзідэнт Украінскай асацыяцыі футбола Андрэй Павелка.
Пазней Гутцайт заявіў, што Суркіс і Шуфрыч напісалі заявы пра выхад з НАК, а на наступным тыдні з Шаўчэнкам адбудуцца перамовы пра працяг працы ў арганізацыі.