Палітвязень спартовец Мазгоў выйшаў на волю з бабруйскай калоніі

22 студзеня 2023, 13:11

Палітвязень спартовец Алег Мазгоў выйшаў на волю з бабруйскай калоніі.

Нагадаем, што 1 лютага 2021 года Мазгова прызналі вінаватым у «арганізацыі групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак» (ч. 1 арт. 242 КК).

Да калоніі спартсмен працаваў у Мінску фітнес-трэнерам, займаўся боксам. Таксама Мазгоў уладкаваўся на другую працу грузчыкам, каб зрабіць дома рамонт і падрыхтавацца да нараджэння дзіцяці.