Сілавікі Лукашэнкі завялі крымінальную справу на экс-весляра Шурмея за тое, што той ваюе ў складзе палка Каліноўскага ва Украіне
20 сакавіка 2023, 12:10
20 сакавіка стала вядома аб тым, што сілавікі Лукашэнку будуць завочна судзіць былога весляра Паўла Шурмея.
На спартсмена распачалі крымінальную справу за тое, што той ваюе ва Украіне ў складзе палка Каліноўскага.
Павел Шурмей мае пазыўны Дзядзька. Ён удзельнічаў на Алімпіядах 2004 і 2008 гадоў.