Дамінік Гашэк: «Містэр Бах, сваёй заявай вы бераце на сябе адказнасць за кожнага забітага і параненага ўкраінскага і расійскага салдата»
29 сакавіка 2023, 10:45
Двухразовы ўладальнік Кубка Стэнлі Дамінік Гашэк пракаментаваў прынятую МАК рэкамендацыю, якая дазваляе дапускаць расійскіх і беларускіх спартсменаў да міжнародных спаборніцтваў пры выкананні пэўных умоў.
«Містэр Бах, сваёй заявай вы бераце на сябе адказнасць за кожнага забітага і параненага ўкраінскага і расейскага салдата.
Вы будзеце адказваць перад іх блізкімі да самай смерці.
Вы паказалі, што чалавечае жыццё для вас нічога не значыць», – напісаў Гашэк.