Месі і Мбапэ ўвайшлі ў спіс 100 самых уплывовых людзей свету ў 2023 годзе па версіі TIME
13 красавіка 2023, 19:38
1
Часопіс Time апублікаваў спіс 100 самых уплывовых людзей свету ў 2023 годзе.
У спіс увайшлі два футбалісты – гульцы «ПСЖ» Кіліян Мбапэ (катэгорыя «Наватары») і Ліянель Месі («Тытаны»).
Таксама ў яго ўвайшлі тэнісістка Іга Швёнтак («Наватары»), амерыканская гарналыжніца Мікаэла Шыфрын («Першаадкрывальнікі»), баскетбалістка Брытні Грайнер («Куміры»), а таксама гулец у амерыканскі футбол Патрык Махоўмс II («Тытаны»).