Pressball.by пра пераезд на новы сайт: «Будзем лічыць, што ў нашым доме рамонт, а пакуль давядзецца пажыць на баку»
4 жніўня, 19:28
Pressball.by заявіў пра часавы пераезд на новы сайт Resport.by.
– Часам так бывае. Адпачынак не заўсёды жаданая справа. Асабліва калі ён за свой кошт.
Будзем лічыць, што ў нашым доме рамонт, а пакуль давядзецца пажыць на баку. Наш новы адрас – resport.by. Часова, – гаворыцца ў паведамленні.
Нагадаем, раней pressball.by быў заблакаваны так званым міністэрствам інфармацыі.