Дзмітрый Навоша: «Я прыкладу руку, каб Талая не дапусцілі да Паралімпіяды»
Заснавальнік Tribuna.com Дзмітрый Навоша пракаментаваў допуск беларускіх і расійскіх параатлетаў да Паралімпійскіх гульняў-2024 у Парыжы пад нейтральным сцягам.
«Паралімпійцаў з Расіі і Беларусі вернуць на Паралімпіяду. Гуманізм, усе справы.
І гэта ў самы разгар падзей, якія кваліфікуюцца як ваенныя злачынствы (выкраданне дзяцей) пад каардынацыяй паралімпійца-лукашыста (маецца на ўвазе Аляксей Талай – Tribuna.com), даўно вядомага беларусам адваката людаедаў.
Вы скажаце, што «канкрэтна Талая напэўна не дапусцяць» – і асабіста я таксама прыкладу руку, каб не дапусцілі.
Але пасля таго, як на чэмпіянат свету па вольнай барацьбе прапусцілі Z-спартсменаў з пуцінскіх прававаных мітынгаў, у гэтым ужо нельга быць упэўненым», - напісаў Навоша.
Нагадаем, што беларусы і расіяне не былі прадстаўлены на Паралімпіядзе-2022 у Пекіне, якая адбылася неўзабаве пасля пачатку поўнамаштабнага ўварвання РФ ва Украіну.