Шэпель пасля допуску да паралімпійскіх гульняў: «Вядома, украінцы, англасаксы выступалі за поўнае выключэнне Беларусі»
Старшыня Паралімпійскага камітэта Беларусі (ПКБ) Алег Шэпель падзяліўся меркаваннем аб допуску беларускіх спартсменаў да Параалімпіяды.
– Тры месяцы таму мы выйгралі суд у МПК, дзе нас аднавілі як члена арганізацыі. На мінулай асамблеі мы ўжо мелі права голасу.
Намі была праведзена работа сумесна з найлепшымі юрыстамі Беларусі, дзе мы паказалі, што мы не парушылі ніводны пункт статута Канстытуцыі МПК і этычныя нормы.
Мы разаслалі гэта ўсім нацыянальным паралімпійскім камітэтам да асамблеі.
Калі пачалося галасаванне [пра допуск беларусаў], вядома, украінцы, англасаксы выступалі за поўнае выключэнне паралімпійскага камітэта Беларусі.
Усё ж справядлівасць ёсць. Многія краіны ўжо думаюць па-іншаму – гэта азіяцкія, афрыканскія, постсавецкія краіны. 74 галасы было за нас, 56 – супраць, 15 – устрымаліся.
Нашы паралімпійцы будуць выступаць у нейтральным статусе. Мы хацелі дабіцца – ставілі на галасаванне – выступаць з дзяржаўным сцягам і гімнам, але нам не хапіла літаральна 15 галасоў. Думаю, гэта таксама прарыў, поспех. Людзі рыхтаваліся. Мы зрабілі ўсё, каб іх мара здзейснілася, – сказаў Шэпель.
Нагадаем, што беларусы і расіяне не былі прадстаўлены на Паралімпіядзе-2022 у Пекіне, якая адбылася неўзабаве пасля пачатку поўнамаштабнага ўварвання РФ ва Украіну.