У прапагандысткі з дзяржТБ знайшоўся зямельны ўчастак недалёка ад Мінска. У кампаніі ідэальных суседзяў
Беларускія «лэндлорды».
28 красавіка, 15:15
Днямі «Зеркало» апублікавала расследаванне, праведзенае сумесна з камандай BELPOL, у якім высветліла, якой нерухомасцью валодаюць прэс-сакратар Лукашэнкі Наталля Эйсмонт і яе муж старшыня прапагандысцкай Белтэлерадыёкампаніі Іван.
Сярод іншага ва ўласнасці ў сямейнай пары выявіліся два ўчасткі ў садовым таварыстве «Тэлесад» у Лагойскім раёне за 50 кіламетраў ад Мінска. Аказалася, што побач з іх уладаннямі ёсць яшчэ адзін участак, уладальнікам якога з'яўляецца чалавек з прозвішчам Эйсмонт. Праўда, гэтая зямля належыць ужо сястры Івана, якая працуе вядучай на дзяржТБ, Ганне Эйсмонт.
Вось так прапагандысты аказваюцца маленькімі беларускімі «лэндлордамі».