Мяшчанская і Цярохін сталі чэмпіёнамі Беларусі
31 сакавіка, 13:32
У Мiнску вызначыліся пераможцы чэмпіянату Беларусі па настольным тэнісе. У фінале жаночага адзіночнага разраду Ульяна Мяшчанская перайграла Таццяну Чакавую (4:3).
Бронзу заваявала Лізавета Цімашкова, якая абыграла Дыяну Ліхтаровіч (4:2).
У парным разрадзе найлепшымі сталі Ульяна Мяшчанская і Лізавета Цімашкова.
У мужчын чэмпіёнскі тытул заваяваў Андрэй Цярохін, які выйграў у фінале Паўла Платонава (4:3).
Уладальнікам бронзавага медаля стаў Георгій Кунац, які абыграў Нікана Шутава (4:2).
У парным разрадзе золата выйгралі Павел Платонаў і Ілья Карчынскі.