Весляры Натынчык і Літвінчук: «Нас дапусцілі да чэмпіянату свету ў Нямеччыне, а яны сказалі, што не хочуць бачыць беларусаў у сябе ў краіне»
Беларускія весляры на байдарках Дзмітрый Натынчык і Марына Літвінчук расказалі аб падрыхтоўцы да Алімпіяды.
– Вы зараз рыхтуецеся да сезону. Якія старты асноўныя?
– На сённяшні дзень асноўны фокус на Гульні БРІКС. Астатнія спаборніцтвы будуць так, у спадарожным рэжыме. Якія з'явяцца, на тыя і паедзем. Дадуць дабро – будзем выступаць усюды, дзе магчыма.
– Уся наша каманда падвала дакументы, каб атрымаць нейтральны статус. Чым можаце падзяліцца?
– Пакуль інфармацыя сырая, папярэдне ўсё дапушчаныя, але ў самім дакуменце пазначана, што рашэнне можа быць зменена. Думаю, нешта яшчэ будуць прыдумляць.
Яшчэ будзе разгляд МАК, таму, думаю, нейкія палкі ў колы нам уставяць. Няма чаму радавацца, рашэнне за МАК. Нас дапусцілі да чэмпіянату свету ў Германіі, а яны сказалі, што не жадаюць бачыць беларускіх і расійскіх спартсменаў у сябе ў краіне. Мы ствараем нейкую небяспеку для іх, – сказалі Натынчык і Літвінчук.
Нагадаем, МАК лічыць магчымым удзел у АГ спартсменаў з Беларусі і Расіі толькі ў статусе індывідуальных нейтральных атлетаў (AIN) пры выкананні шэрагу патрабаванняў, сярод якіх адсутнасць «актыўнай падтрымкі» вайны ва Украіне, а таксама кантракта з ваеннымі або сілавымі ведамствамі Беларусі або Расіі. Магчымасць допуску AIN да Гульняў будзе вызначаць спецыяльна створаная МАК камісія AINERP.