Казлоўская заваявала 3-е месца на Кубку Еўропы ў складзе зборнай Польшчы
3 чэрвеня 2023, 13:30
Былая лучніца зборнай Беларусі Карына Казлоўская заняла 3-е месца на Кубку Еўропы ў харвацкім Умагу ў складзе польскай нацыянальнай каманды.
У чвэрцьфінале каманда Казлоўскай абыграла Турцыю (6:0), затым у паўфінале ўступіла Іспаніі (1:5). У паядынку за бронзавы медаль зборная Польшчы выйграла ў Грэцыі (6:0).