Дамарацкая заняла 3-е месца на спартакіядзе ў Расіі на дыстанцыі 500 метраў
14 лютага, 13:24
Беларуская канькабежка Ганна Дамарацкая стала бронзавай прызёркай спартакіяды ў Расіі на дыстанцыі 500 метраў.
Яна фінішавала з вынікам 38,67 секунды. Расіянка Ангеліна Голікава заняла другое месца (38,62). Яе суайчынніца Дар'я Качанава стала першай (38,26).
Беларуска Кацярына Слоева паказала сёмы вынік (39,53).