Цвярозы беларус на фургоне праехаў па гарналыжнай трасе ў Альпах
15 лютага, 12:05
12 лютага 24-гадовы беларускі кіроўца спрабаваў праехаць на фургоне па гарналыжнай трасе ў Альпах.
Беларус збіраўся праехаць па закрытай на зіму дарозе, якую зімой ператвараюць у частку лыжнай трасы.
Беларуса спыніў патруль карабінераў, які высветліў, што вадзіцель быў цвярозы. Яму выпісалі штраф у 200 еўра за парушэнне закону.