Беларускія фрыстайлісты Мітрафанаў, Драбянкоў і Дзяруга выйгралі серабро на ўсерасійскай спартакіядзе
15 лютага, 18:53
На ўсерасійскай спартакіядзе прайшлі камандныя спаборніцтвы па фрыстайле. У іх прынялі ўдзел 6 каманд. Беларусь прадстаўлялі Ганна Дзяруга, Ігар Драбянкоў і Макар Мітрафанаў.
Па выніках спаборніцтваў беларуская каманда набрала 254,55 бала і заняла выніковае другое месца. Першымі сталі фрыстайлісты з Башкартастана. Яны набралі 257.62 балы. Трэцяе месца заняла каманда Яраслаўскай вобласці.