Беларуска Каралёва: «На момант адхілення я на Кубку свету ў топ-30 не пападала. Пра якую змену грамадзянства можа ісці гаворка?»
Беларуская лыжніца Ганна Каралёва падзялілася меркаваннем аб магчымай змене грамадзянства.
Нагадаем, што шматлiкія беларускія каманды і спартсмены былі адхіленыя ад міжнародных спаборніцтваў у адказ на вайну, якая з 24 лютага 2022 года працягваецца Расiяй ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.
– У цябе не было думкі змяніць спартыўнае грамадзянства? На расійскае ці грамадзянства той краіны, якое дазволіць бегаць на Кубку свету?
– Нават думкі такой не ўзнікала. Мне падабаецца працаваць з маім трэнерам, якая ведае мяне з самага дзяцінства і прапаведуе індывідуальны падыход. Жадаю і далей працаваць з Інай Васільеўнай.
На момант адхілення я на Кубку свету ў топ-30 не пападала. Пра якую змену грамадзянства можа ісці гаворка? Навошта? Мы будзем набірацца досведу і расці на расійскіх спаборніцтвах. Рана ці позна ўсё скончыцца, нас ізноў дапусцяць да міжнародных стартаў.
– Колькі часу ты гатова чакаць гэтага вяртання?
– Столькі, колькі трэба. На дадзены момант я пакуль не дасягнула таго ўзроўню, з якім можна змагацца за высокія месцы на Кубку свету.
Мне трэба яшчэ працаваць і працаваць, каб стабільна быць у фіналах спрынту на расiйскіх стартах. І нават калі дасягну гэтага ўзроўню, не буду думаць аб змене спартыўнага грамадзянства, – сказала Каралёва.