Гулец ВРЗ Лось дыскваліфікаваны да канца сезона ЧБ
29 сакавіка, 11:40
Дысцыплінарны камітэт БАМФ разгледзеў ліст «Барысава-900» з прадстаўленым відэазапісам з просьбай даць прававую ацэнку ўчынку футбаліста ВРЗ Дзмітрыя Лася, які здарыўся на 38-й хвіліне вочнага матчу.
Лось груба пасля свістка абышоўся з 17-гадовым гульцом барысаўчан Анатолем Кузняцовым.
Дысцыплінарны камітэт улічыў умоўную дыскваліфікацыю Лася ў мінулым сезоне і прыняў рашэнне дыскваліфікаваць футбаліста да заканчэння сезона-2023/24.