Вільня, парны разрад: Лютарэвіч у дуэце з украінцам Манафавым узяў тытул, для беларуса ён 19-ы ў кар'еры
11 лютага 2023, 22:11
26-гадовы беларускі тэнісіст Іван Лютарэвіч у пары з украінцам Уладзіславам Манафавым стаў пераможцам «чэленджэра» ў Вільні з прызавым фондам 118 тысяч долараў. У фінале турніру тандэм абыграў Арджуна Кадхе з Індыі і Даніэля Мазура з Германіі.
Для Лютарэвіча гэты тытул стаў 19-м у парным разрадзе.