Сабаленка атрымала трафей першай ракеткі свету
11 верасня, 17:18
Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка атрымала трафей першай ракеткі свету. Гэтая ўзнагарода названа ў гонар амерыканкі Крыс Эверт.
Сабаленка стала 29-й тэнісісткай, якая атрымала гэты прыз.
«Пасля перамогі ў Адкрытым чэмпіянаце Аўстраліі ў пачатку 2023 года, падумала, што ўзначаліць сусветны рэйтынг не такая ўжо і нязбытная мара. Шмат працавала над сабой і цяпер стала тым, хто спрабуе сысці як мага далей, каб ніхто не мог мяне дагнаць», – пракаментавала сваю ўзнагароду Сабаленка.
Нагадаем, у 2012-м годзе ўладальніцай трафея была Вікторыя Азаранка.