Азаранка пераабраная ў раду гульцоў WTA
4 кастрычніка, 17:47
Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка пераабраная ў раду гульцоў WTA у якасці прадстаўніка тэнісістак з топ-20 рэйтынгу.
Таксама ў Раду ўвайшлі Францужанка Кэралайн Гарсія, амерыканкі Мэдысан Кіз і Джэсіка Пегула, харватка Дона Векіч, аўстралійка Дар'я Сэвіл.