Сабаленка стала чэмпіёнкай свету па версіі ITF
14 снежня, 20:35
Міжнародная федэрацыя тэніса прызнала другую ракетку свету Арыну Сабаленку чэмпіёнкай свету сярод жанчын.
«2023 год быў для мяне неверагодным сезонам, і я вельмі рада, што мяне назвалі чэмпіёнкай свету ITF. Ад перамогі на турніры «Вялікага шлема» ў адзіночным разрадзе на Australian Open да першага месца ў сусветным рэйтынгу – гэта быў надзвычайны год.
Я вельмі ўдзячная сваёй сям'і, сваёй камандзе і заўзятарам за іх падтрымку ў 2023 годзе. Мне не церпіцца вярнуцца на корт у новым сезоне ў студзені», – пракаментавала Сабаленка.
У гэтым годзе беларуска адзначылася трыма тытуламі, заваяванымі ў Адэлаідзе, Мельбурне і Мадрыдзе.
Раней першая ракетка свету Іга Свёнтак стала гульцом года па версіі WTA Awards 2023.