Сабаленка згуляе супраць Азаранкі ў паўфінале турніру ў Брысбэне
5 студзеня, 13:44
Беларускія тэнісісткі Арына Сабаленка і Вікторыя Азаранка згуляюць адна з адной у паўфінале турніру ў Брысбене.
5 студзеня прайшлі чвэрцьфінальныя паядынкі. Сабаленка ўзяла верх над расіянкай Дар'яй Касаткінай (6:1, 6:4). Азаранка была мацнейшай за латвійку Алену Астапенку (6:3, 3:6, 7:5).
У другім паўфінале згуляюць казахстанская тэнісістка Алена Рыбакіна і чэшка Лінда Наскова.