Беларуска Ласкевіч прайграла Жалнічковай у фінале адзіночнага разраду на турніры ў Манасціры
25 сакавіка, 10:26
Беларуская тэнісістка Эвеліна Ласкевіч прайграла славачцы Радцы Жалнічковай на турніры ў Манасціры пад эгідай ITF з прызавым фондам 15 тысяч долараў.
Гэта быў другі прафесійны фінал у адзіночным разрадзе для 19-гадовай беларуска. Першы яна згуляла ў 16-гадовым узросце на турніры аналагічнай катэгорыі ў Шымкенце ў 2021 годзе. Той фінал Ласкевіч таксама прайграла.