Сабаленка выступіць на турніры WTA ў Штутгарце
31 сакавіка, 23:40
Беларуская тэнісістка, другая ракетка свету Арына Сабаленка выступіць на турніры WTA у Штутгарце, які пройдзе з 15 па 21 красавіка.
Прызавы фонд турніру складзе $922 573. Сабаленка ў папярэднія 3 гады даходзіла ў Штутгарце да фіналу, дзе двойчы саступіла Ізе Свёнтак, яшчэ аднойчы прайграла Эшлі Барці.