Сабаленка пра праход Бадосы: «Мне так шкада Паўлу. Я яе люблю. У мяне не засталося ніякіх эмоцый»
18 красавіка, 10:20
Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка пракаментавала праход Паўлы Бандасы на турніры ў Штутгарце.
– Я гатовая расплакацца, калі шчыра. Мне так шкада Паўлу. Я яе люблю. У мяне не засталося ніякіх эмоцый. Я незадаволеная. Проста хачу падзякаваць заўзятарам, якія засталіся да канца матчу, – сказала Сабаленка.
Нагадаем, што беларуска прайшла Бадосу пасля траўмы суперніцы.