Сабаленка абмовілася падчас інтэрв'ю – прыйшлося хутка выпраўляцца
Недзе напружыўся Канстанцін Кальцоў.
11 сакавіка, 01:11
Арына Сабаленка падчас свайго інтэрв'ю на турніры ў Індыян-Уэльсе злёгку абмовілася. Распавядаючы аб тым, як цяжка бывае падчас дрэнных гульняў, таму што ты далёка ад сямʼі, рэжымная тэнісістка згадала і бойфрэндаў у множным ліку. Праўда, хутка зразумела, што сказала нешта не тое і выправілася.
Здаецца, бойфрэнд спартсменкі Канстанцін Кальцоў мог крыху напружыцца пасля такой агаворкі.