Гулец мужчынскай зборнай Беларусі Давыскіба пазбег сур'ёзнай траўмы за «Монцу»
6 лютага 2023, 20:11
Італьянская «Монца» паведаміла аб тым, што даігравальнік зборнай Беларусі Уладзіслаў Давыскіба пазбег сур'ёзнай траўмы.
– Пасля агляду ў клініцы ў Давыскібы выяўлена расцяжэнне звязкаў правай шчыкалаткі без пераломаў, – гаворыцца ў паведамленні клуба.
Гулец атрымаў траўму ў матчы супраць «Вероны» (1:3).