Валейбалістка «Мінчанкі» Уладыка паставіла больш за ўсіх блокаў у 8-м туры чэмпіянату Расіі
25 лістапада, 16:35
Блакавальная сталічнай «Мінчанкі» Надзея Уладыка стала самай выніковай валейбалісткай 8-га тура чэмпіянату Расіі па колькасці блокаў.
На рахунку беларускі 5 блокаў у выязным матчы «Мінчанкі» супраць «Спарты» (Ніжні Ноўгарад) – 0:3.