«Мінчанка» не перамагае ў Чэмпіянаце Расіі на працягу дзесяці матчаў
20 студзеня, 19:22
20 студзеня «Мінчанка» прайграла «Дынама» з Краснадара (1:3).
У табліцы турніру ў «Мінчанкі» перадапошняе, 13-е месца з дзвюма перамогамі ў 17 гульнях.
Апошні раз беларуская каманда перамагала 13 лістапада, калі абыграла «Зарэчча-Адзінцова» (3:2).