Глінчук стаў пераможцам ЧС U-23 па барацьбе
28 кастрычніка, 21:56
Беларускі барэц Павел Глінчук стаў чэмпіёнам свету U23 па грэка-рымскай барацьбе.
У фінальным паядынку чэмпіянату свету ў Албаніі спартсмен перамог турэцкага змагара Мустафу Олгуна з лікам 4: 3.
Спаборніцтвы праходзілі ў вагавой катэгорыі да 97 кілаграм.