Марзалюк пра санкцыі МАК: «Іх прасцей увесці, чым адмяніць. Зразумела, што справядлівасці чакаць не варта»
Старэйшы трэнер зборнай Беларусі па барацьбе Васіліса Марзалюк падзялілася меркаваннем аб санкцыях МАК да беларускіх спартсменаў. Раней беларускіх барацьбітоў дапусцілі да ўдзелу ў міжнародных турнірах у нейтральным статусе.
– Не думаю, што мы можам разлічваць на паблажкі ад МАК. Ужо ўсе рашэнні прыняты. Санкцыі прасцей увесці, чым адмяніць. Зразумела, што справядлівасці чакаць не трэба. Рэкамендую спартсменам і трэнерам не маркоціцца, змагацца за сваё месца і даказваць сваімі перамогамі. Гэта павінна нас згуртаваць, – сказала Марзалюк.
Нагадаем, у адказ на вайну, якая з 24 лютага 2022-га працягваецца Расіяй ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі, МАК 28 лютага 2022-га апублікаваў рэкамендацыю адхіліць прадстаўнікоў Расіі і Беларусі ад міжнародных спаборніцтваў, як i зрабiла большасць сусветных федэрацый па відах спорту.
28 сакавіка 2023-га МАК абвясцiў, што з гэтага моманту рэкамендуе дапускаць да міжнародных спаборніцтваў беларускіх і расійскіх індывідуальных атлетаў у нейтральным статусе, калі такія спартсмены не дапускалі «актыўнай падтрымкі» вайны ва Украіне, а таксама не маюць кантракта з ваеннымі або сілавымі ведамствамі Беларусі ці Расіі.