Каладзінская і Курачкіна выйшлі ў фінал ЧЕ, Іванова пазмагаецца за бронзу
15 лютага, 20:10
У Бухарэсце працягваецца чэмпіянат Еўропы па барацьбе. Беларускія спартсмены бяруць удзел у нейтральным статусе.
Тры беларускі правялі свае паўфінальныя паядынкі.
Ванэса Каладзінская (53 кг) з лікам 6:0 выйграла ў грачанкі Марыі Прэваларакі, а Ірына Курачкіна (57 кг) была мацнейшай за палячку Ангеліну Лысак (8:2).
Вераніка Іванова (62 кг) саступіла суперніцы з Нарвегіі Грэйс Якаў Булен. Заўтра яна будзе змагацца за бронзавы медаль чэмпіянату Еўропы.